|
Вельмі рады вітаць наведвальнікаў Sieviarynets.net. Дзякуй Богу,
сёньня мы можам пераадольваць адлегласьці, ізаляцыю і забароны рэжыму з
дапамогай сучасных тэхналёгіяў свабоды. Адна з такіх тэхналёгіяў -
інтэрнэт. Сьпярша хацеў бы выказаць вялікую ўдзячнасьць тым, хто дапамог
зрабіць гэты сайт: Зьміцеру Ятчэню, непасрэднаму стваральніку Sieviarynets.net а таксама Зьміцеру
Дашкевічу, Міколу Арцюхову, Сяржуку Лісічонку, Барысу Гарэцкаму. На
Sieviarynets.net сабраныя ўвадно
кнігі, артыкулы, праграмныя тэксты і публікацыі, дзе адлюстраваныя мае
меркаваньні ды прынцыпы ў грамадзкай дзейнасьці і палітыцы. Гэтаксама тут можна
пабачыць біяграфічныя зьвесткі, нізку навінаў і гасьцёўню. Сардэчна запрашаю.
Буду вельмі ўдзячны наведнікам за водгукі, прапановы, пажаданьні. Спадзяюся,
Sieviarynets.net дапаможа ў
арганізацыі інтэрнэт-кампаніі салідарнасьці з палітвязьнямі, распачатай Маладым
Фронтам да дня правоў чалавека, дыскусіяў пра будучыню Беларусі і электронным
праекце "Нацыянальная ідэя", які рыхтуецца да 2006 года. Сачыце за абвесткамі.
Нарэшце, зычу шаноўным наведнікам, каб інтэрнэт ў іхнім жыцьці заставаўся
менавіта прасторай свабоды, адказнага слова і чыстага сумленьня, а не сеткаю
свабоды зла, распусты, уседазволенасьці. "Таім чынам, стойце ў свабодзе, якую даў вам Хрыстос, і не схіляйцеся
зноў пад ярмо рабства." (Да Галятаў,
5:1)
Павал Севярынец |